Абмен агентуры Лукашэнкі і Пуціна. Хто гэтыя людзі?28 красавіка 2026 года на беларуска-польскай мяжы…

Абмен агентуры Лукашэнкі і Пуціна. Хто гэтыя людзі?

28 красавіка 2026 года на беларуска-польскай мяжы адбылася аперацыя, якую ўжо назвалі «Мастом шпіёнаў» нашага часу. Каб вызваліць журналіста Анджэя Почобута, Польшча і яе саюзнікі перадалі Расеі і Беларусі пяць асобаў

Гэта не проста «выпадковыя людзі». Гэта профілі тых, хто гадамі працаваў на дэстабілізацыю Еўропы.

1. Аляксандр Бэлан (Alexandru Balan) — «Крот» у вярхах.
Экс-намеснік дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы.
Самы высокапастаўлены фігурант. Чалавек, які меў доступ да ўсіх дзяржаўных таямніц Малдовы.

Працаваў «сувязным» для беларускага КДБ і расейскага ФСБ. Ён не проста зліваў даныя, а дапамагаў выбудоўваць агентурную сетку ў Малдове, якая павінна была заблакаваць шлях краіны ў Еўрапейскі звяз. Яго выдача — гэта прызнанне Масквой яго звышкаштоўнасці і паразы крамлёўскай стратэгіі па дэстабілізацыі Малдовы.

2. Ніна Папова (Nina Popova) — Кур’ер і маскоўскі «гаманец». Затрыманая ў Малдове пры спробе ўвесці сотні тысяч еўра кэшам. Забяспечвала фінансавую «кроў» для прарасейскіх партый (структур Ілана Шора). Менавіта праз яе рукі ішлі грошы на арганізацыю платных мітынгаў і спробы дзяржаўнага перавароту ў Кішынёве. Расея выменяла яе, каб паказаць сваім агентам: «Мы сваіх не кідаем, нават калі яны проста возяць торбы з грашыма».

3. Уладзіслаў Надзейка — Таксіст які ўкруціўся ў «Паспалітае рушэнне», вочы КДБ-ФСБ на польскай чыгунцы. Затрыманы ў Польшчы ў 2023 годзе. Быў часткай сеткі, якая рыхтавала дыверсіі на чыгунцы. Надзейка ўсталёўваў камеры відэаназірання на маршрутах перавозкі заходняй зброі ва Украіну. Не затрыманы ён мог стаць наводчыкам для магчымых ракетных удараў ці дыверсій па лагістычных вузлах NATO.

4. Аляксандр Буцягін — расейскі «Індыяна Джонс» з ГРУ, расейскі археолаг, супрацоўнік Эрмітажа. Шмат гадоў працаваў у навуковых экспедыцыях па ўсёй Еўропе. Пад прыкрыццём раскопак займаўся картаграфаваннем ваеннай інфраструктуры Польшчы і краін Балтыі. Класічны прыклад «шпіянажу пад прыкрыццём», дзе навуковая ступень служыла шырмай для аператыўнай працы расейскай ваеннай разведкі.

5. Павел Чыхладзэ — «Радыкал-дыверсант». Грамадзянін РФ і Грузіі. Звязаны з крымінальнымі коламі і спецслужбамі. Яго вінавацілі ў падрыхтоўцы падпалаў і сілавых акцый супраць беларускіх і расейскіх палітэмігрантаў у Варшаве. Гэта чалавек-інструмент для тэрору ўнутры дыяспар, закліканы паказаць, што ворагі Крамля не могуць пачувацца ў бяспецы нават у Еўразвязе.”
С.Пеляса