Французскі адказ на ядравыя гульні Расеі ў Беларусі. “Атамны парасон” над Польшчай.Геапалітычныя рас…

Французскі адказ на ядравыя гульні Расеі ў Беларусі. “Атамны парасон” над Польшчай.

Геапалітычныя расклады ва Усходняй Еўропе мяняюцца на нашых вачах. Пасля візіту Эмануэля Макрона ў Гданьск стала вядома: супрацоўніцтва Варшавы і Парыжа будзе працаваць паводле прынцыпу “атам за атам”.

Французская філасофія стрымлівання

Ядравая дактрына Францыі (Force de Frappe) стаіць на двух кітах: поўнай стратэгічнай аўтаноміі і прынцыпе “Апошняга папярэджання” (L’ultime avertissement). Гэта ўнікальная рыса, якая вылучае яе сярод іншых ядравых дзяржаваў.

Як гэта працуе? Гэта адзінкавы, абмежаваны ядравы ўдар па ваенных цэлях агрэсара (напрыклад, камандным цэнтры або ракетнай базе). Яго мэта — не знішчыць праціўніка, а паказаць абсалютную рашучасць Францыі ды аднавіць стратэгічнае стрымліванне перад поўнамаштабным ударам. Гэта сігнал: “Мы гатовыя выкарыстаць усё”. Гэта не пачатак вайны, а спроба яе спыніць на апошняй мяжы.

Паводле інфармацыі парталу Wirtualna Polska Польшча і Францыя плануюць сумесныя вучэнні, дзе ўпершыню адпрацоўваюцца сцэнарыі ядравага стрымлівання. Гэта не проста “манеўры”, а прамая рэакцыя на размяшчэнне расейскай ядравай зброі і ракет “Арэшнік” на тэрыторыі Беларусі. Спасылка на матэрыял у каментары.

Галоўныя дэталі новай стратэгіі:

“Атам за атам”: Пакуль ЗША марудзілі з праграмай Nuclear Sharing для Польшчы, Францыя прапанавала свой парасон. Узамен Парыж можа атрымаць кантракты на будаўніцтва другой АЭС у Польшчы.

Размеркаванне роляў: Польскія пілоты на F-16 і F-35 будуць займацца выведкай і цэлеўказаннем, а французскія Rafale, узброеныя ракетамі ASMP з ядравымі боегалоўкамі, будуць імітаваць удары.

Гэта двухбаковы альянс. Рашэнне прымае толькі прэзідэнт Францыі, што дазваляе абыйсці доўгія ўзгадненні ў Бруселі і дзейнічаць максімальна хутка ў выпадку агрэсіі.

Беларускі вектар: Сцэнарыі вучэнняў уключаюць палёты на лініі Будапешт–Каралявец (Калінінград) з адпрацоўкай удараў па аб’ектах у Расеі і Беларусі.

Крэмль выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі як пляцоўку для ядравага шантажу, спадзеючыся, што Захад не адважыцца на сіметрычны адказ. Дактрына Макрона 2026 года і «Трактат з Нансі» ставяць кропку ў гэтых ілюзіях.

Еўропа вучыцца абараняць сябе сама, не чакаючы сігналаў з Вашынгтона.

Жыве Францыя!”
С.Пеляса