Францыя і Польшча правядуць вучэньні з сымуляцыяй ядзерных удараў па Беларусі
Францыя пашырае атамны парасон на краіны, якім пагражае агрэсіўная палітыка Масквы. Неўзабаве на ўсходнім флянгу NATO пройдуць вучэньні. У небе над Балтыкай і паўночнай Польшчай будуць адпрацоўваць ядзерныя ўдары па цэлях у Беларусі і Расеі.