Беларусь рыхтуе тэатар ваенных дзеяньняў, але вайна з Украінай не непазьбежная — экспэртhttps://smar…

Беларусь рыхтуе тэатар ваенных дзеяньняў, але вайна з Украінай не непазьбежная — экспэрт

https://smarturl.click/JnoGq

Украінскі вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу, колішні супрацоўнік Міністэрства абароны Ўкраіны і ўдзельнік міратворчых місіяў у Косаве і Іраку Сяргей Грабскі ацаніў дзеяньні Беларусі на мяжы з Украінай.

СЬЦІСЛА:
Ніводзін з фактараў, названых ва Ўкраіне, не вызначае, што новае ўварваньне непазьбежная.
Беларусь гатовая да мабілізацыі і таксама рыхтавала сваю тэрыторыю як тэатар ваенных дзеяньняў.
Расея можа перакінуць у Беларусь сілы для правакацыйных дзеяньняў супраць Украіны.
У выпадку нападу Расеі і Беларусі на краіны Балтыі ўкраінскае войска можа нанесьці па іх удар, бо краіны Балтыі будуць ужо не партнэрамі, а саюзьнікамі Ўкраіны.