Трэці тыдзень запар, калі мы падлічваем агульную колькасць спроб нелегальна перакрочыць межы з боку …

Трэці тыдзень запар, калі мы падлічваем агульную колькасць спроб нелегальна перакрочыць межы з боку Беларусі, даводзіцца карэктаваць шкалу на графіку – гэтыя тыдні перакрываюцца рэкорды.

Калі ў апошні тыдзень сакавіка такіх спроб было крыху больш за 150, то цягам першага красавіцкага тыдня – ўжо больш за 400, пасля – амаль 500. А на мінулым тыдні – амаль 700.

Гэты ўздым адбываецца перш за ўсё за кошт беларуска-латвійскага напрамку: за тры тыдні колькасць нелегальных спроб перакрочыць мяжу вырасла амаль у 6 раз.