Колькасць беларусаў з дазволам на жыхарства ў Летуве зменшылася на 21% за два гады

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Колькасьць беларусаў з дазволам на жыхарства ў Летуве працягвае зьніжацца, за два гады — на 21%

Як заўважыў “Позірк”, дзейны дазвол на жыхарства ў Летуве на 1 красавіка 2026 году мелі 49 523 грамадзяніна Беларусі. Пра гэта сьведчаць статыстычныя дадзеныя Дэпартамэнту міграцыі пры літоўскім Міністэрстве ўнутраных справаў.

Праведзены аналіз паказаў, што
за месяц іх колькасьць зьменшылася на 255 (на 1 сакавіка — 49 778),
да красавіка 2025-га — на 4 216 (53 739),
да красавіка 2024-га — на 13 361 (62 884).