Якое значэньне для Беларусі мае расейскі порт Усьць-Луга, які зноў атакавалі ўкраінцы: https://smarturl.click/Axz04
Украінскія дроны ўжо некалькі начэй запар атакуюць расейскі порт Усьць-Луга – адзін з ключавых вузлоў для экспарту расейскай нафты. Калі праца порта будзе сур’ёзна парушаная, гэта можа балюча ўдарыць і па беларускіх даходах ад продажу нафтапрадуктаў і ўгнаеньняў за мяжу.
Для Беларусі Усьць-Луга стала галоўным лягістычным хабам пасьля разрыву з Клайпэдскім портам у 2020 годзе на фоне санкцый. Праз яго ідуць нафтапрадукты, а з 2024 года – і вялікія аб’ёмы мінэральных угнаеньняў. За некалькі гадоў порт фактычна стаў асновай пераарыентаванага беларускага экспарту, таму любыя атакі і магчымыя прыпыненьні адгрузак могуць непасрэдна закрануць беларускую эканоміку.