Зяленскі: Расея плянуе разьмясьціць у Беларусі чатыры станцыі кіраваньня дронамі далёкага дзеяньня →…

Зяленскі: Расея плянуе разьмясьціць у Беларусі чатыры станцыі кіраваньня дронамі далёкага дзеяньняhttps://smarturl.click/oVmww

Пра гэта прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў па выніках дакладу кіраўніка Галоўнай управы разьведкі Алега Івашчанкі.

«Маем выразную інфармацыю, што Расея плянуе далейшае разгортваньне наземных станцыяў кіраваньня бесьпілётнікамі далёкага дзеяньня як на часова акупаванай тэрыторыі Ўкраіны, так і чатырох станцый на тэрыторыі Беларусі. Будзем рэагаваць адпаведна. Даручыў Алегу Івашчанку праінфармаваць партнэраў і прадстаўнікоў мэдыя наконт тых дадзеных, якія можам зрабіць адкрытымі», — напісаў Зяленскі.