Джон Коўл прыехаў у Літву і абмеркаваў з прэм’ер-міністаркай Інгай Ругінене Беларусь → https://smarturl.click/8pRva
Інга Ругінене падзякавала Джону Коўлу за руплівасьць у вызваленьні палітвязьняў у Беларусі.
«Пазыцыя Літвы застаецца адназначнай — беларускі рэжым павінен спыніць рэпрэсіі, у краіне на павінна застацца ніводнага палітычнага зьняволенага», — заявіла яна.
Таксама на сустрэчы абмеркавалі пагрозы зь Беларусі: • кантрабандысцкія балёны, • затрыманьне грузавікоў, • міграцыйны ціск, • падтрымка ўладамі Беларусі расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Раней паведамлялася, што пасьля наведваньня Вільні Джон Коўл зьбіраецца ехаць у Менск. Ягоныя папярэднія візыты суправаджаліся вызваленьнем часткі палітвязьняў.