Прэзыдэнт Літвы пра гандаль Лукашэнкі палітвязьнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола» → https…

Прэзыдэнт Літвы пра гандаль Лукашэнкі палітвязьнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»https://smarturl.click/ZXdEO

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў 19 сакавіка, што «спрабаваў пераканаць» спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла, што «трэба быць вельмі асьцярожнымі, размаўляючы зь беларускім дыктатарам», перадае LRT.

Ён сказаў, што рэальныя дзеяньні Лукашэнкі паказваюць, што ён «ні на ёту не набліжаецца да Захаду.

Паводле Наўседы, намаганьні ЗША па вызваленьні беларускіх палітвязьняў «заслугоўваюць ухвалы», аднак Лукашэнка «выкарыстоўвае і гэтую сфэру ў сваіх мэтах»:

«Бачачы, што яму выгадна гандляваць вызваленьнем палітычных вязьняў і разьлічваць на выгаду ў іншых галінах, ён, наадварот, атрымлівае матыў саджаць у турмы яшчэ больш людзей, каб у будучыні мець гэты рычаг для атрыманьня яшчэ большай выгады. Гэта, я б сказаў, замкнёнае і вельмі заганнае кола».