Выглядае на тое, што надвор’е такі размарозіла сітуацыю на межах.
Па-першае, на мінулым тыдні нашы суседзі адзначылі максімум колькасці спроб нелегальна перакрочыць свае межы з нашага боку – каля 60.
А па-другое, учорашні дзень стаў рэкардсменам гэтага году. Цягам толькі аднаго дня было адзначана столькі ж спроб, колькі за ўвесь мінулы тыдзень: 45 – на латвійскім напрамку і 15 – на польскім.