У ЗША пацьвердзілі, што Расея перадавала Ірану зьвесткі для нанясеньня ўдараў па аб’ектах на Блізкім Усходзе
https://smarturl.click/oVglD
Амэрыканскія чыноўнікі заявілі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, што Расея надае Ірану інфармацыю аб каардынатах амэрыканскіх войскаў і аб’ектаў на Блізкім Усходзе для нанясеньня ўдараў.
Такім чынам пацьвердзілі паведамленьне Washington Post, у якім адзначалася значная, хоць і ўскосная, роля Масквы ў пашырэньні рэгіянальнага канфлікту.
У той жа час, чыноўнікі ЗША, якія пажадалі застацца ананімнымі, не ўдакладнілі іншыя падрабязнасьці аб маштабах або мэханізмах абмену выведнымі зьвесткамі.