АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”Еўрапейскія лідары ўпарта сцвярджаюць, што ў бліжэйшыя г…

АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”

Еўрапейскія лідары ўпарта сцвярджаюць, што ў бліжэйшыя гады з нападу Расіі пачнецца вайна ў Еўропе.
Гэтыя заявы не могуць не мець пад сабой сур’ ёзных падстаў. Думаю, што еўрапейскія выведкі зрабілі сур’ёзныя высновы пасля іх правала ў пачатку 2022 года, калі толькі амерыканская электронная і брытанская агентурная выведкі ўскрылі падрыхтоўку Расіі да нападу на Украіну, і маюць сур’ёзныя падставы, каб даваць лідарам сваіх краін такія прагнозы. Зробім свой аналіз сітуацыі і сфармуем свой прагноз на яе развіццё, бо гата непасрэдна ўплывае на лёс нашай краіны.
Разгледзім матывы Крамля для развязвавання новай вайны (галоўны з іх – недасягнне мэтаў вайны з Украінай), механізмы прыняцця ім рашэнняў, ступень гатоўнасці да прымянення ядзернай зброі.

І. МЭТЫ ВАЙНЫ І СТУПЕНЬ ІХ ДАСЯГНЕННЯ

1.Прадухіленне пашырэння NATO і набліжэння яго да межаў РФ з’яу́ляецца толькі фармальнай нагодай для вайны.
Але сітуацыя для РФ у супрацьстаянні з NATO пасля пачатку вайны толькі пагоршылася. Да яго далучыліся Швецыя і Фінляндыя, з-за чаго расійскі балтыйскі флот апынуўся сярод варожых берагоў і нават часткова ператвараецца ў азёрны – частка малых ракетных караблёў пераводзіцца ў Ладажскае возера, дзе пасля пуска ракет “Калібр” можна схавацца ад удара ў адказ хоць бы ў шхерах. А з фінскай тэрыторыі, як і з Батнічнай затокі, цяпер можна наносіць ўдары па базам атамных падводных лодак, размешчаных у бухтах паўночнага берага Кольскай паўвыспы, нават тактычнымі ракетамі і дронамі. Таксама, ў зоне іх дасягальнасці апынулася чыгуначная станцыя Кандалакша, дзе сыходзяцца чыгункі з Санкт-Пецярбургу і Архангельска і праз якую паўвыспа забяспечваецца ўсім неабходным. Такім чынам, пад пагрозай апынулася большая частка важнейшага складніка Расійскай ядзернай трыяды.
2.Рэальнай жа галоўнай прычынай вайны была не заваёва Украіны, а, хутчэй, саміх украінцаў – яшчэ мільёнаў 40-45 новых падданых імперыі, бо насельніцтва РФ скарачаецца. У Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, якая складае 40% тэрыторыі краіны, жыве толькі 7,8 мільёнаў чалавек. Розніца ў шчыльнасці насельніцтва па абодва бакі расійска-кітайскай мяжы складае болей за 100 разоў. Пры ўсё большай залежнасці ад Кітая ў стратэгічнай перспектыве гэта можа пагражаць Расіі стратай ўсходніх тэрыторый.
А цяпер замест мільёнаў хуткіх на нагу ўкраінскіх “заробітчан” Крэмль атрымаў раз’ятраны народ, гатовы ўтрымліваць мільённае войска, супраць якога цяпер таксама трэба мець аналагічную па колькасці армію.
3.Спроба пераадолець крызіс нацыянальна-гістарычнай свядомасці расійцаў пасля распаду СССР.
Войны звычайна пачынаюцца настаўнікамі гісторыі, якія расказваюць пра “спрадвечныя страчаныя землі”, спараджаючы ў вучняў гонар за былую веліч і жаданне вярнуць страчанае. Рэальная гісторыя пры гэтым неміласэрна фальсіфікуецца. Германскі мілітарызм мінулага стагоддзя, насамрэч, пачаўся ў пазамінулым стагоддзі, калі над Рэйнам была ўсталявана гіганцкая статуя Германіка, лідара мясцовых плямён, які шляхам падману і здрады здолеў знішчыць некалькі рымскіх легіёнаў. Тады ж праслаўляўся Карл I, стваральнік Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, якая ўключала ледзь не ўсю Еўропу, і яго заваёвы.
Натуральна, гэта прывяло да жадання вярнуць “страчанае”. І, як следства, да вайны 1870 года з Францыяй, да Першай сусветнай вайны, да тэорыі “звышрасы” Гітлера і ўсяго, што здарылася потым. У расійскай версіі гэта пачалося з тэорыі “триединого русского народа”, прысваення, такім чынам, гісторыі Кіеўскай Русі. Потым апынулася, што Кіеў стаўся сталіцай незалежнай Украіны, а яго гісторыя, натуральна, часткай гісторыі ўкраінскага народа, што ўвайшло у супярэчнасць з глыбока ўкаранёнымі ў расійскую масавую свядомасць стэрэатыпамі. Ўзніклі пытанні нават па саманазве нацыі. Крэмль спрабаваў “на хаду” прапанаваць новы варыянт адказу на пытанне “Адкуль мы?”, заснаваны на легендзе, якая нічым не пацверджана, пра знаходжанне Апостала Андрэя Першазванага ў Херсанэсе (гэта блізу цяперашняга Севастопаля).