«Сёньня роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Зяленскі зьвярнуўся да ўкраінскага народу…

«Сёньня роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні».

Зяленскі зьвярнуўся да ўкраінскага народу з нагоды чатырох гадоў вайны і паказаў бункер, у якім яе сустрэў:
https://smarturl.click/e04kb

«Нашы людзі не паднялі белы сьцяг. І акупанты, якія думалі, што тут іх сустрэнуць чэргі з кветкамі, убачылі чэргі ў ваенкаматы. Нашы людзі выбралі супраціў.

Успамінаючы пачатак уварваньня і гледзячы на сёньняшні дзень, мы маем поўнае права сказаць: мы абаранілі незалежнасьць, мы не прайгралі дзяржаўнасьць.

Пуцін не дасягнуў сваіх мэтаў. Не зламаў украінцаў, не перамог у гэтай вайне. Мы захавалі Украіну, і мы зробім усё, каб здабыць мір і справядлівасьць»