Падчас праверкі баявой гатоўнасьці ў вайсковыя часткі паступае аўтатэхніка з грамадзянскай гаспадарк…

Падчас праверкі баявой гатоўнасьці ў вайсковыя часткі паступае аўтатэхніка з грамадзянскай гаспадаркі.

Як паведаміла Міністэрства абароны Беларусі, у падразьдзяленьнях Заходняе апэратыўнае камандаваньне разгорнутыя пункты прыёму тэхнікі і частка машын здымаецца з захоўваньня.

Папярэдні раз часткі гэтага камандаваньня прыводзіліся ў баявую гатоўнасьць 16 лютага.Тады заяўлялася, што праверка накіраваная на ацэнку ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці, а таксама здольнасьці камандзіраў кіраваць падразьдзяленьнямі.

Таксама правяраецца стан узбраеньня, ваеннай і спэцыяльнай тэхнікі.