17 лютага прадстаўніца Эўрапейскай камісіі Анна-Кайса Ітканэн пацьвердзіла, што Брусэль падтрымлівае сувязь з Украінай наконт нафтаправоду «Дружба», праз пашкоджаньне якога ў канцы студзеня спыніліся пастаўкі расейскай нафты ў Вугоршчыну і Славаччыну.
«Мы падтрымліваем сувязь з Украінай адносна тэрмінаў рамонту нафтаправода „Дружба“ і таго, як хутка ён можа быць запушчаны», — заявіла Анна-Кайса Ітканен журналістам у Брусэлі. Яна дадала, што выканаўчы орган ЭЗ гатовы склікаць экстраную каардынацыйную групу з адпаведнымі бакамі для абмеркаваньня альтэрнатыўных маршрутаў паставак паліва.
Ітканен таксама заявіла, што «няма кароткатэрміновай рызыкі для бясьпекі паставак для Вугоршчыны і Славаччыны», бо ў іх ёсьць 90-дзённыя рэзэрвовыя запасы.