«Будзем ускладняць табе жыцьцё, — Лукашэнка Хрэніну падчас «раптоўнай праверкі» ўзброеных сілаў → https://smarturl.click/5ZYVp
«Праверку праходзяць усе. І нават Міністар абароны і Дзяржсакратар. Ёсьць людзі, якія за імі таксама назіраюць і мне дакладваюць. Зараз зіма такая, што праверцы падвергнем усіх».
«Той, хто не падрыхтаваны, — гэта сьмяротнік. У нас ніхто пытацца ня будзе, калі і як ваяваць. Наадварот, будуць шукаць магчымасьць нас атакаваць нечакана. Я не кажу, што гэта заўтра будзе. Але і не магу сказаць, што гэтага ня будзе наогул. Таму мы рыхтуемся».
«Мы паглядзім, як тваё жыцьцё ўскладніць. Мы табе ўскладняць будзем зараз жыцьцё. Так што не расслабляйся», — сказаў Аляксандар Лукашэнка міністру абароны Віктару Хрэніну.