Украіна адкрывае экспарт вайсковых тэхналёгій — Зяленскі https://smarturl.click/AxYMO Украіна робіць гістарычны крок, пачынаючы экспарт уласных вайсковых тэхналёгій і разгортваньне вытворчых цэнтраў за мяжой, сказаў Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго, ужо ў 2026 годзе ў Эўропе павінна дзейнічаць каля дзесяці экспартных цэнтраў — у тым ліку ў краінах Балтыі і Паўночнай Эўропы. У сярэдзіне лютага ў Нямеччыне пачнецца вытворчасьць украінскіх дронаў, падобныя вытворчыя магутнасьці ўжо дзейнічаюць і ў Вялікай Брытаніі.
Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што новыя праекты будуць грунтавацца перадусім на ўкраінскіх тэхналёгіях і працы ўкраінскіх спэцыялістаў.
Раней украінскія ўлады заяўлялі, што экспарт узбраеньняў і тэхналёгій можа дапамагчы пакрыць дэфіцыт фінансаваньня новай вайсковай вытворчасьці і забясьпечыць патрэбы арміі як у бліжэйшай, так і ў доўгатэрміновай пэрспэктыве.