Яшчэ адзін беларус, які трапіў ва ўкраінскі палон, папрасіў Лукашэнку дапамагчы яму вярнуцца дамоў: …

Яшчэ адзін беларус, які трапіў ва ўкраінскі палон, папрасіў Лукашэнку дапамагчы яму вярнуцца дамоў: https://smarturl.click/vdaM5

Руслан Купрацэвіч 24 ліпеня 2025 году падпісаў кантракт з расейскім войскам у месцах пазбаўленьня волі ў Сургуце. Суджаны за крадзяжы.

«Беларусь адзін з галоўных пастаўнікоў наймітаў у расейскую армію. Паводле нашай інфармацыі, на пачатак 2025 году ў складзе расейскай арміі налічваліся прынамсі 742 найміты з пашпартам Рэспублікі Беларусь. Большасьць іх — колішнія або цяперашнія зьняволеныя, але сярод іх ёсьць і тыя, каго завабілі на службу ў акупацыйную армію падманам», — адзначылі ў праекце «Хачу жыць».