Мазырскі НПЗ атачаюць колам з комплексаў супрацьпаветранай абароны. Спадарожнікавыя здымкі: https://…

Мазырскі НПЗ атачаюць колам з комплексаў супрацьпаветранай абароны. Спадарожнікавыя здымкі: https://smarturl.click/E15LW

Улады Беларусі працягваюць узмацняць абарону Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Як высьветліла Свабода, за апошні год вакол яго пабудавалі 4 земляныя насыпы для комплексаў супрацьпаветранай абароны.

Гэта адбываецца падчас рэгулярных залётаў бесьпілётнікаў у Беларусь і супярэчыць заявам Аляксандра Лукашэнкі пра захаваньне «мірнага неба над галавою».

На спадарожнікавых здымках відаць, што месца баявога дзяжурства разьмешчана даволі блізка да жылых дамоў. Да аднаго зь іх каля 190 мэтраў, яшчэ да некалькіх — прыкладна 300 мэтраў. Прыблізна за 450 мэтраў знаходзіцца сельскі клюб, побач — мясцовы фэльчарска-акушэрскі пункт