Выведка ЗША: Беларусь ператварылася ў перадавы вайсковы пляцдарм Расеі → https://smarturl.click/dwG9…

Выведка ЗША: Беларусь ператварылася ў перадавы вайсковы пляцдарм Расеіhttps://smarturl.click/dwG96

28 студзеня ў Кангрэсе ЗША прайшоў закрыты брыфінг па пытаньнях выведкі. Выданьне Army Recognition паведаміла, што на брыфінгу гаворка ішла ў тым ліку і пра Беларусь.

Паводле выданьня, на брыфінгу было адзначана, Беларусь цяпер трэба разглядаць як функцыянальны працяг вайсковай архітэктуры Расеі, а не як слаба зьвязанага зь ёй партнэра.

Расея атрымала ўстойлівы доступ да беларускіх вайсковых базаў, паветранай прасторы і лягістычных калідораў для нанясеньня ўдараў і разгортваньня сілаў.