Эўразьвяз распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней увёў супраць РасеіЭўразьвяз ухваліў абмежавал…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Эўразьвяз распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней увёў супраць Расеі

Эўразьвяз ухваліў абмежавальныя захады, накіраваныя супраць беларускай эканомікі, у адказ на ўдзел Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Новыя абмежаваньні адносна Беларусі накіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленьне абыходу ўжо існуючых санкцый.

Гэта ўключае сярод іншага забарону на імпарт зь Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю, сырой нафты. Гэта зроблена, каб Беларусь не рабіла рээкспарту з Расеі забароненых тавараў.

Якія яшчэ санкцыі ўвёў Эўразьвяз, можна пачытаць тут:

https://smarturl.click/ppoXX