Учора Літва зноў (тройчы) закрывала віленскі аэрапорт праз пазнакі метэазондаў. Папярэдняе закрыццё …
А на межах – амаль поўны штыль. Ён распачаўся з апошняга снежаньскага тыдня 2025 года – акурат праз 7-10 дзён пасля візіта амерыканскай дэлегацыі ў Мінск. З таго часу тыднёвая колькасць спроб нелегальна перакрочыць межы скарацілася вельмі істотна – з сотняў да дзесяткаў. А апошнія пару тыдняў гэты паказнік увогуле знаходзіцца “каля нуля”.
На цяпер мы ўвогуле маем працяглыя серыі нулёў на межах:
– на беларуска-літоўскай мяжы – 7 дзён запар не зафіксавана ніводнай спробы перацяць мяжу,
– на беларуска-польскай мяжы – 8 дзён,
– на беларуска-латвійскай мяжы – 28 дзён (апошняя спроба зафіксавана 30 снежня).
Зразумела, тут адбілася і надвор’е, леташняя зіма была адметная сваімі маразамі.
Але трэба мець на ўвазе і тое, што агулам гэтым годам сітуацыя на межах была самая складаная за апошнія чатыры гады. Агульная колькасць спроб нелегальна перакрочыць усходнія межы ЕЗ у 2025 годзе склала больш за 43 000 выпадкаў (2024 год – крыху больш за 36 000, 2023 год – крыху больш за 42 000, 2022 год – каля 32 000).
Зіма і амерыканскія парады супраць гадавога трэнда. Паглядзім, што будзе далей.