Трамп назваў прэм’ера Канады «губэрнатарам» і прыгразіў увесьці стопрацэнтныя тарыфы
«Калі губэрнатар Карні думае, што зможа ператварыць Канаду ў „порт выгрузкі“ для кітайскіх тавараў і прадукцыі, якія адпраўляюцца ў Злучаныя Штаты, ён глыбока памыляецца. Кітай зжарэ Канаду жыўцом, цалкам паглыне яе, разбурыць бізнэс, сацыяльную структуру і лад жыцьця краіны ў цэлым» — напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.