Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Бела…

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»

Магілёўскі абласны суд вынес прысуд 59‑гадоваму былому следчаму Дзмітрыю Шышкову. Былога следчага судзілі па артыкуле 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму прысудзілі «хімію».

Дзмітрый Шышкоў — былы следчы. У 2010‑м быў пастаўлены начальнікам следчага ўпраўлення УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пазней яго адправілі працаваць у Следчы камітэт, піша «Наша Ніва».

Апошняе месца працы — інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Праўда, матэрыялаў за яго подпісам не адшукаць. Магчыма, у агенцтве Шышкоў адказваў за бяспеку. У эфіры АНТ сцвярджалі, што Шышкова звольнілі адтуль за палітычныя погляды ў 2023-м.

У сакавіку 2024 года на АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі», выраблены на імя Шышкова. Аднак дакумент відавочна быў фэйкавым. Прозвішча следчага па-беларуску напісалі з памылкай — пра рускую «и».