Ужо сёньня: 195 год таму нарадзіўся лёзунг «За вашу і нашу свабоду!»
25 студзеня 1831 года польскі Сэйм абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая І з польскага пасаду. Гэта была важная акцыя ў часе антырасейскага паўстаньня 1831 году. Менавіта 25 студзеня ў Варшаве нарадзіўся лёзунг, зьвернуты да расейскага народу: «За вашу і нашу свабоду!» Праўда, пасьля гэтага Расея паслала ў Польшчу вялізнае войска і пасьля 9 месяцаў крывавых баёў паўстаньне было задушанае. Але той лёзунг стаў культавым для наступных пакаленьняў.
Больш пра падзеі 25 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.