Сыстэма СПА, якую летам мінулага году на тэрыторыі НПЗ зафіксаваў спадарожнік, можа быць расейскім зэнітна-ракетным комплексам «Тор»
«Гэта менавіта тое СПА, якое аптымізаванае пад нізкавысотныя, малапамерныя цэлі, у тым ліку, вялікія ўдарныя дроны, таму яе разгортваньне — гэта лягічны элемэнт прэвэнтыўнай абароны. Падобна, што Лукашэнка спрабуе мінімізаваць рызыкі „інцыдэнтаў“, у тым ліку магчымых дывэрсій, нават з расейскага боку, і гэта дакладна не пра барацьбу з уласнымі партызанамі»