Літва за апошнія дзесяць сутак не зафіксавала ніводнага мігранта з Беларусі, які спрабуе незаконна пракрасьціся ў краіну. На мяжы Латвіі з Беларусьсю мігранты апошні раз фіксаваліся 30 сьнежня, на мяжы Польшчы — 9 студзеня.
Частка палітычных аглядальнікаў мяркуе, што нелегальная міграцыя з Беларусі ў Эўразьвяз магла абмяркоўвацца на праведзенай у сьнежні сустрэчы пасланьніка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джона Коўла ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Пасьля яе амэрыканскі чыноўнік паведаміў, што Лукашэнка паабяцаў спыніць запускі кантрабандных паветраных балёнаў у Літву, аднак нелегальная міграцыя ня згадвалася.