У Беларусі дапытваюць украінцаў, якія незаконна перасякаюць мяжу з Украіны. Чым цікавяцца: https://s…

У Беларусі дапытваюць украінцаў, якія незаконна перасякаюць мяжу з Украіны. Чым цікавяцца: https://smarturl.click/B4GOx

У Беларусі ўкраінскіх мужчын прызыўнога ўзросту, якім удаецца нелегальна перасячы мяжу з украінскага боку, дапытваюць невядомыя асобы ў цывільным адзеньні і цікавяцца перасоўваньнем украінскай вайсковай тэхнікі, месцамі пацэльваньня расейскіх ракет і дронаў.

«Забралі тэлефоны, забралі пашпарты, усё забралі. Сьмешныя, вядома, праверкі ў іх. Ён на мяне глядзіць і кажа: „Першая танкавая брыгада!“. І глядзіць на маю рэакцыю. А я сяджу, як дуб-дрэва, гляджу на яго»