Армія ЗША нанесла ўдары па аб’ектах «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыіhttps://smarturl.click/lA6GqЗША суме…

Армія ЗША нанесла ўдары па аб’ектах «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі

https://smarturl.click/lA6Gq

ЗША сумесна з саюзьнікамі нанесьлі маштабныя ўдары па аб’ектах тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сырыі, паведаміла Цэнтральнае камандаваньне Ўзброеных сіл ЗША.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аддаў загад аб нанясеньні ўдараў у суботу. Як гаворыцца ў паведамленьні камандаваньня, атака вялася ў рамках апэрацыі «Удар каршака», разгорнутай у адказ на напад джыхадыстаў на сырыйска-амэрыканскі патруль у Пальміры 13 сьнежня. Тады ахвярамі атакі сталі тры амэрыканцы – двое вайскоўцаў і цывільны перакладнік.