“Вясна”: Ад пачатку года пры садзейнічанні ЗША вызвалена 342 чалавекі, з ліпеня 2024-га — 569
У справаздачы ПЦ “Вясна” адзначаецца, што 189 чалавек пасля вызвалення “прымусова вывезлі з краіны, пазбавіўшы магчымасці застацца дома і выбіраць уласную будучыню”.
Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі “застаецца стабільна крытычнай: людзі паміраюць у зняволенні, утрымліваюцца ў ізаляцыі без сувязі са светам і належнай медыцынскай дапамогі”, падкрэслівае “Вясна”.
На 23 снежня 2025 года ў месцах зняволення ўтрымлівалася 1.135 палітзняволеных. Сярод іх 28 прадстаўнікоў медыя, тры праваабаронцы, 21 медык, 16 юрыстаў і адвакатаў.