«Гэта поўная брахня!» Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Свабоды пра лякацыю расейскага «Арэшніка»: https://smarturl.click/zdAln
«Сёньня прачытаў, нашы ачумелыя за мяжой заявілі, што недзе ў раёне Слуцку мы разьмясьцілі „Арэшнік“. Не хачу казаць дзе, не скажу, але, ну гэта поўная брахня! Ні ў якім Слуцку мы „Арэшнік“ не разьмяшчалі. Разьмясьцілі там, дзе больш выгадна, але я пра гэта казаць ня буду»
Мы раней пісалі пра будаўніцтва вайсковага аб’екту на поўдзень ад Менску ў Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка.