Украіна прапанавала Літве свае тэхналягічныя рашэньні для рэагаваньня на гібрыдныя атакі Беларусіhtt…

Украіна прапанавала Літве свае тэхналягічныя рашэньні для рэагаваньня на гібрыдныя атакі Беларусі

https://smarturl.click/E1yoz

У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі аб неабходнасьці ўзмацненьня ціску на рэжым Лукашэнкі праз гібрыдныя атакі на Літву, удзел у агрэсіі супраць Украіны і ў дэстабілізацыі эўрапейскага кантынэнту.

«Падтрымліваем дзеяньні дружалюбнай Літвы ў адказ на пастаянны запуск на яе тэрыторыю зь Беларусі паветраных балёнаў з кантрабандай, а таксама неабходнасьць рэагаваньня на гэтыя крокі ня толькі з боку Літвы, а і Эўразьвязу ў цэлым», — адзначаецца ў заяве зьнешнепалітычнага ведамства.


У МЗС Украіны назвалі запуск паветраных балёнаў зь Беларусі «чарговай праявай гібрыдных атак рэжыму Лукашэнкі». У Кіеве мяркуюць, што Менск ажыцьцяўляе іх не самастойна, а пры падтрымцы Расеі.

«Украіна […] нязьменна гатова дзяліцца набытым у часе вайны досьведам, у тым ліку тэхналягічнымі рашэньнямі», — адзначылі дыпляматы.

На фота: МЗС Украіны, архіў