ЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман
Еўрапейскі саюз не мае такой стратэгіі і з іншымі адносна невялікімі краінамі, калі яны самі не імкнуцца стаць членамі ЕС. Пра гэта заявіў 12 снежня палітычны аналітык Арцём Шрайбман на канферэнцыі “Беларусь у цені “рускага свету“: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці“ ў Варшаве.
ЕС, на думку Шрайбмана, “не мае інстытуцыйнай магчымасці выбудоўваць стасункі з такімі краінамі”. Таксама ў Еўрасаюзе, паводле яго, няма бюракратычнага механізму, які б адказваў за выпрацоўку стратэгіі ў адносінах да Беларусі.
Арцём Шрайбман патлумачыў, што пад стратэгіяй разумее доўгатэрміновую лінію паводзін на шляху да канкрэтных мэтаў з улікам магчымасцяў і рэсурсаў.