На фоне кантрабанды цыгарэт і чарговых закрыццяў Віленскага аэрапорту цікавай выглядае сітуацыя на б…
А сітуацыя такая. За мінулы тыдзень на беларуска-польскай мяжы былі адзначаны толькі ТРЫ спробы нелегальна патрапіць у ЕЗ. І ўсе гэтыя тры спробы адбыліся ў адзін дзень, тобок ужо 6 дзён запар на мяжы с Польшчай маем абсалютны штыль. Столькі дзён цішыні на беларуска-польскай мяжы не адзначалася са студзеня 2024 года.
На мяжы з Літвой сітуацыя стабільна спакойная, за тыдзень – 0 спроб перакрочыць мяжу.
А вось на беларуска-латвійскай мяжы адзначана 38 спроб нелегальна патрапіць у краіну.
P.S. Калі параўноўваць сітуацыю з тым, што было на першым тыдні снежня ў мінулыя гады, то варта азначыць наступнае.
2024 год:
– на мяжы з Польшчай адзначана 256 спроб патрапіць у краіну (зараз – 0),
– на літоўскай мяжы – 1 спроба (зараз – 0),
– на лаітвійскай мяжы – 39 (зараз – 38).
2023 год:
– на польскай мяжы – 62,
– на літоўскай мяжы – 18,
– на латвійскай мяжы – 51.
2022 год:
– на польскай мяжы – 541,
– на літоўскай мяжы – 214,
– на латвійскай мяжы – 162.