У 2025 годзе на заходніх межах Беларусі спынілі больш за 42 тысячы спробаў нелегальнага пераходу

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Сёлета на заходніх межах Беларусі спынілі больш за 42 тысячы спробаў нелегальнага пераходу

https://smarturl.click/B4Z1n

Ад пачатку 2025 году краіны ЭЗ, якія мяжуюць з Беларусьсю, зарэгістравалі 42 312 спробаў нелегальнага пранікненьня на сваю тэрыторыю зь Беларусі:

Польшча — 28 838,
Латвія — 11 867,
Літва — 1607.

Гэта на 19% больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд, і на 16,6% больш, чым за ўвесь 2024 год.

Такія зьвесткі падае інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на памежныя службы Латвіі, Літвы і Польшчы.