Літва ў 2026 годзе плануе прызваць у войска пяць тысяч чалавек з рознай працягласцю службы

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Літва ў 2026 годзе плянуе прызваць у войска пяць тысяч чалавек

https://smarturl.click/WR5V9

Структура прызыву ня будзе аднастайнай: амаль чатыры тысячы юнакоў будуць прызваныя на дзевяцімесячную пачатковую службу, 90 чалавек з патрэбнымі для войска спэцыяльнасьцямі адслужаць тры месяцы, яшчэ 450 чалавек будуць прызваныя на тры-чатыры месяцы пачатковай падрыхтоўкі або ў межах праграмы наданьня вайсковай спэцыяльнасьці, разьлічанай на тры гады. Яшчэ 650 чалавек за 160–200 дзён пройдуць праграму падрыхтоўкі малодшых афіцэраў.