Глава ГУР Украіны Кірыл Буданаў, паводле даных журналіста The Economist Алівера Кэрролла, вылецеў у …

Глава ГУР Украіны Кірыл Буданаў, паводле даных журналіста The Economist Алівера Кэрролла, вылецеў у ЗША.

Паведамляецца, што генерал можа накіроўвацца туды як кіраўнік украінскай перамоўнай групы — хоць гэтая інфармацыя пакуль патрабуе афіцыйнага пацверджання.

Раней стала вядома, што ў ЗША таксама накіраваліся сакратар СНБА Рустэм Умераў і першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Кісліца.

Мяркуецца, што ў цэнтры абмеркаванняў будзе прапанаваны ЗША «мірны план» адносна завяршэння расійскай вайны супраць Украіны. Перамовы, працягваюцца.