Вальфовіч сустракаўся з кіроўцамі літоўскіх фур, каб патлумачыць, хто вінаваты ў сытуацыі на мяжыhtt…

Вальфовіч сустракаўся з кіроўцамі літоўскіх фур, каб патлумачыць, хто вінаваты ў сытуацыі на мяжы

https://smarturl.click/WR5JO

Аляксандар Лукашэнка накіроўваў дзяржаўнага сакратара Савету Бясьпекі Аляксандра Вальфовіча на сустрэчу з кіроўцамі літоўскіх грузавікоў, якія, нягледзячы на адкрыцьцё урадам Літвы двух пераходаў на мяжы, ня могуць выехаць зь Беларусі.

«Трэба было патлумачыць людзям, што адбываецца, як адбываецца, хто каму вінны ўрэшце рэшт. Я спадзяюся, вы гэта зрабілі», — працытаваў Лукашэнку набліжаны да яго тэлеграм-канал «Пул первого».


Паводле Вальфовіча, у Беларусі заблякаваныя 1818 літоўскіх фур.

Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што літоўскімі палітыкамі «кіруюць не інтарэсы народу», «а нейкія ўстаноўкі, як мы любім казаць, брусэльскага абкаму і вашынгтонскага абкаму».

«Калі б гэтыя палітыкі прыслухаліся да думак сваіх грамадзян і іх далейшае знаходжаньне на пасадах залежала б ад гэтага, яны б ужо тэрмінова пачалі перамовы зь беларускім бокам», — сказаў Рыжанкоў.