Ну што… Штыль на мяжы сапраўды доўга не пратрымаўся. Хоць літоўскія фуры ўчора і адпусьцілі дадому, але ж і метэазонды зноў ламануліся на Вільню (сёння ўноч аэрапорт закрывалі двойчы; адзначылі, здаецца, каля 40 зондаў).
АПД: а не, выпускаюць не ўсіх. Кажуць, што Беларусь выпускае толькі тыя фуры, што заехалі недаўна.
Ну і на межы варушняк вярнуўся:
Па Літве: пасля 22 дзён цішыні былі адзначаны спробы нелегальна патрапіць у краіну (12).
Па Польшчы: на пачатку мінулага тыдні тры дні запар тут была цішыня, пался мігранты вярнуліся. Агулам за тыдзень – 56 (у два разы меней, чым на папярэдніх тыднях).
Па Латвіі: на мінулым тыдні было толькі 37 спроб нелегальнага пераходу мяжы (тыднямі раней было ў 5-7 разоў болей).