Кардынал Гуджэроцці пра дыялог з Мінскам: Тэхніка “не размаўляю з табой, не бачу цябе” не прыносіць …

Кардынал Гуджэроцці пра дыялог з Мінскам: Тэхніка “не размаўляю з табой, не бачу цябе” не прыносіць плёну

Гэткі падыход “вядзе толькі да абвастрэння нянавісці, а нянавісць не знікае нават праз гады”, заявіў прэфект дыкастэрыі па справах усходніх цэркваў, былы апостальскі нунцый у Беларусі кардынал Клаўдыё Гуджэроцці ў інтэрв’ю Vatican News.


Такім чынам каталіцкі іерарх адказаў на пытанне пра перспектывы дыялогу паміж Беларуссю і Святым пасадам пасля вызвалення святароў-палітвязняў — ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча.

Кажучы пра патэнцыйны візіт Папы Рымскага ў Беларусь, кардынал прызнаў, што гэта будзе няпроста: “залежыць не толькі ад папы і не толькі ад прэзідэнта. Але гатоўнасць да сустрэчы намі заўсёды цэніцца”.


Падрабязнасці | Без VPN
Vatican News / стоп-кадр: “Позірк”