Беларусь і Кітай павялічаць колькасць пунктаў назначэння на паветраных лініях Адпаведны мемарандум д…

Беларусь і Кітай павялічаць колькасць пунктаў назначэння на паветраных лініях 

Адпаведны мемарандум даручана падпісаць авіяцыйным уладам па выніках сустрэчы міністраў транспарту дзвюх краін Аляксея Ляхновіча і Лю Вэя, паведамляе Міністэрства транспарту і камунікацый.

У галіне чыгуначнага транспарту бакі “абмеркавалі курсаванне грузавых цягнікоў праз тэрыторыю Беларусі ў напрамку Кітай — Еўропа”, гаворыцца ў рэлізе.


У галіне аўтамабільнага транспарту “вызначылі ўзаемную зацікаўленасць у паскарэнні ўкаранення сістэмы электроннага дазволу на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў”.


Падрабязнасці | Без VPN
“Белавія”