BelPol: Кітай адыграў ключавую ролю ў забесьпячэньні Беларусі рэсурсамі для выкананьня вайсковых зак…
16.11.2025Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

BelPol: Кітай адыграў ключавую ролю ў забесьпячэньні Беларусі рэсурсамі для выкананьня вайсковых заказаў Расеі
https://smarturl.click/B4kqM
Згодна зь інфармацыяй BelPol, больш за 50 кампаній рознай формы ўласнасьці цягам 2022-2024 гадоў удзельнічалі ў вытворчасьці прыцэлаў для танкаў, супрацьтанкавых комплексаў, гранатамётаў, стралковай зброі і лазэрных дальнамераў. Асновай зборачнай вытворчасьці сталі складаныя мэханічныя дэталі і оптыка з Кітаю. У іх закупцы ўдзельнічалі прыблізна 20 беларускіх кампаній.
Галоўным вытворцам (зборачным цэхам) стала беларускае прадпрыемства «Пеленг» — яно, паводле BelPol, вырабіла і прадала Расеі больш за 2300 розных відаў прыцэлаў у 2023-2024 гадах, а сёлета ўжо вырабілі 1158 камплектаў прыцэлаў «Сасна-У» і вузлоў да іх. Гэтыя прыцэлы выкарыстоўваюць пры абсталяваньні танкаў Т-72Б3 (на фота) і Т-80У.
Кітай зрабіў істотны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага ВПК і пастаўкі ўзбраеньняў у Расею, што робіць Кітай саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны, мяркуюць у BelPol.