Польскія ўлады ідуць на дадатковыя захады бясьпекі на польска-беларускай мяжы ў Падляскім ваяводзтве.
Другая загарода будзе зь сеткі вышынёй 4-мэтры і з двума скруткамі калючага дроту ўздоўж. Гэта будзе наступны бар’ер за мэталічнай агароджай, перадае RMF FM.
Гэта палегчыць умяшаньне супрацоўнікаў памежнай аховы ў справу, мяркуюць улады.
Загароду плянуюць паставіць да канца студзеня 2026 году.
Адна загарода на мяжы ўжо пабудаваная — 5,5-мэтровы сталёвы плот з калючым дротам. Аднак мігранты знайшлі спосабы пералазіць яго і разьбягацца ў розныя бакі да прыезду памежнікаў.
Сёлета польскім памежнікам не ўдалося затрымаць 1428 чалавек. Што праўда, летась было як утрая больш.