Палітыка Трампа адносна Лукашэнкі — плявок у бок эўрапейцаў, — амэрыканскі палітоляг Карабкоўhttps:/…

Палітыка Трампа адносна Лукашэнкі — плявок у бок эўрапейцаў, — амэрыканскі палітоляг Карабкоў

https://smarturl.click/w4Gp7

Мэта палітыкі Дональда Трампа адносна Беларусі — стварэньне канкурэнцыі з Расеяй у яе былой зоне кантролю, мяркуе прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.

Асноўныя тэзы прафэсара Карабкова:

Мэты палітыкі Трампа адносна Беларусі — дадатковы канал камунікацыі з Крамлём, стварэньне канкурэнцыі з Расеяй у рэгіёне, ідэалягічны выклік Эўропе.

Трамп прапануе вырашэньне крызісу ў беларуска-літоўскіх адносінах і абвесьціць пра тое, што вырашыў чарговы канфлікт.

Прэзыдэнт ЗША ня стане спрабаваць вывесьці Беларусь з расейскай арбіты, лічачы, што расейскія ваенныя дзеяньні былі б у такой сытуацыі непазьбежныя.