Афіцыйны Менск адкладае перамовы зь Літвой да аўторка. Польшча адкрые Кузьніцу і Баброўнікі ў панядз…

Афіцыйны Менск адкладае перамовы зь Літвой да аўторка. Польшча адкрые Кузьніцу і Баброўнікі ў панядзелак

https://smarturl.click/OLg4z

Дарадца прэм’ер-міністаркі Літвы Інгі Ругінене сказаў, што афіцыйны Менск прапанаваў адкласьці да аўторка перамовы з Вільняй адносна вяртаньня літоўскіх грузавікоў, якія былі затрыманыя ў Беларусі.

«Апошняя інфармацыя за сёньня чарговы раз пацьвярджае, што беларускі рэжым толькі імітуе жаданьне вырашыць праблемы нашых і эўрапейскіх перавозчыкаў, якіх лічаць закладнікамі», — заявіў Альгірдас Дабравольскас.

Паводле BNS, Дабравольскас дадаў, што «замест таго, каб спыняць паветраныя шары, […] Беларусь паглыбляе эскаляцыю і выкарыстоўвае пірацкія або тэрарыстычныя мэтады, каб захапіць у закладнікі актывы нашых і эўрапейскіх перавозчыкаў».

14 лістапада намесьнік міністра ўнутраных спраў Польшчы Веслаў Шчэпаньскі пацьвердзіў, што пераходы Кузьніца (закрыты з 9 лістапада 2021 году) і Баброўнікі (закрыты з 10 лютага 2023 году) адкрыюць у панядзелак.