За восем дзён лістапада Літва не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіАб гэты…

За восем дзён лістапада Літва не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

Аб гэтым сведчыць праведзены @pozirkonline аналіз аператыўных даных мясцовай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

Спробы парушэння мяжы грамадзянамі трэціх краін, якія прыбылі ў Беларусь, спыніліся на фоне канфлікту паміж Мінскам і Вільнюсам: у адказ на масавы залёт паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі і парушэнне ў сувязі з гэтым працы вільнюскага аэрапорта літоўскія ўлады больш чым на месяц, да 30 лістапада, зачынілі мяжу з Беларуссю.

Падрабязнасці| Без VPN
vsat.lrv.lt