У суправаджэньні дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіё і віцэ-прэзыдэнта Дж. Д. Вэнса ў Белым доме Дональд Трамп заявіў, што імкнецца зрабіць дачыненьні ЗША з Цэнтральнай Азіяй «мацнейшымі, чым калі-кольвек дагэтуль», у той час як кіраўнікі Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану віталі новую эру сувязяў.
Вашынгтон шукае новых спосабаў абысьці Пэкін у пытаньні мэталаў. На долю Кітаю прыпадае амаль 70% здабычы рэдказямельных элемэнтаў у сьвеце, гэтая дзяржава таксама кантралюе прыкладна 90% іх перапрацоўкі.