У Беларусі войска будзе ўдзельнічаць у вырашэньні ўнутраных канфліктаў. Якія яшчэ зьмены ўхвалілі 5 …
05.11.2025Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

У Беларусі войска будзе ўдзельнічаць у вырашэньні ўнутраных канфліктаў. Якія яшчэ зьмены ўхвалілі 5 лістапада
https://smarturl.click/4OyGd
Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні ўхваліла два законапраекты, якімі ўносіць зьмены ў шэраг законаў.
Адзін зь іх падрыхтаваны і ўхвалены з мэтай прывядзеньня законаў у адпаведнасьць з ваеннай дактрынай Беларусі. Сярод навацыяў— прызнаньне агрэсіяй узброенага нападу ня толькі на Беларусь, але і на так званую «саюзную дзяржаву» ці дзяржаву, якая ўваходзіць у АДКБ.
У закон аб Узброеных сілах Беларусі ўнесьлі новую яго задачу — удзел у недапушчэньні ўнутранага канфлікту, а ў выпадку яго пачатку — дапамога ў яго спыненьні (у 2020 годзе беларускіх вайскоўцаў выкарыстоўвалі ў часе масавых пратэстаў. — РС).
Яшчэ адзін праект закону прадугледжвае пашырэньне пераліку грамадзян, у якіх бяруць адбіткі пальцаў. Здаваць адбіткі пальцаў абавяжуць грамадзян Беларусі, якія стала жывуць за мяжой і стаяць на консульскім уліку ў беларускіх консульствах.
Фота ілюстрацыйнае