У ААН выказалі занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіШэраг выступоўцаў за…
03.11.2025Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

У ААН выказалі занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Шэраг выступоўцаў запатрабаваў вызваліць палітвязняў і цалкам іх рэабілітаваць, забяспечыць перагляд “антыэкстрэмісцкага“ заканадаўства, спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне, правесці свабодныя выбары, гарантаваць свабоду СМІ і грамадскіх арганізацый.
Падобныя тэзісы гучалі, у прыватнасці, у выступленнях дэлегацый большасці краін ЕС, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Ісландыі, Канады, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Украіны, Эквадора і іншых. Дэлегацыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і шэрагу іншых дзяржаў таксама запатрабавалі спынення міграцыйнага крызісу.
У дэбатах узялі ўдзел больш за 100 дэлегацый; большасць з іх выказвалася нейтральна, некаторыя адзначалі пэўны “прагрэс“, якога, на іх думку, Беларусь дасягнула за апошнія пяць гадоў пасля праходжання трэцяга цыклу ўніверсальнага перыядычнага агляду.
Падрабязнасці| Без VPN
wikipedia.org